Украінцы назвалі падзею года

23.12.2019 / 13:46

president.gov.ua

Кожны пяты украінец лічыць падзеяй года аднаўленне перамоваў аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе ў рамках саміту ў «нармандскага фармаце», які адбыўся 9 снежня ў Парыжы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ўкраінскай сацыялагічнай групай «Рэйтынг».

Сацыёлагі адзначаюць, 48% апытаных назвалі падзеяй 2019 года абмен вязнямі паміж Масквой і Кіевам па формуле «35 на 35», які адбыўся 7 верасня.

Яшчэ 44% рэспандэнтаў лічаць галоўнай падзеяй выбары прэзідэнта Украіны.

Nashaniva.com