Амерыканскім вайскоўцам забаранілі карыстацца папулярнай сацыяльнай сеткай

22.12.2019 / 11:56

Службоўцам ВМС ЗША забаранілі карыстацца кітайскім сэрвісам TikTok на мабільных прыладах, выдадзеных урадам — інакш іх будуць адключаць ад інтэрнэту, паведамляе Reuters.

На думку ваеннага кіраўніцтва, гэтая сацсетка, што цяпер набывае папулярнасць у ЗША, можа быць пагрозай для ўзброеных сіл Злучаных Штатаў. Згодна з указаннем, тыя вайскоўцы, якія карыстаюцца ўрадавымі тэлефонамі і не выдалілі праграму TikTok, будуць адключаны ад інтэрнэту ваенна-марскіх сіл ЗША.

Nashaniva.com