Трамп ціснуў на Зяленскага падчас тэлефоннай размовы — WSJ

20.09.2019 / 23:07

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім некалькі разоў патрабаваў, каб той ініцыяваў расследаванне ў дачыненні да сына экс-кандыдата ў прэзідэнты ЗША і віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна, паведамляе The Wall Street Journal.

Джо Байдэн — адзін з магчымых супернікаў Дональда Трампа на будучых прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі.

Nashaniva.com