Стрэйзанд паказала сваіх кланаваных сабак і выклікала спрэчку ў сетках ФОТА

Амерыканская актрыса і спявачка Барбра Стрейзанд падзяліліся фатаграфіяй сваіх сабак з пароды катон-дэ-тулеар, чым выклікала неадназначную рэакцыю падпісчыкаў свайго Instagram.

06.06.2019 / 15:06

Бо гадаванцы з'яўляюцца клонамі. Зняла зорка сабачак на магіле сваёй улюбёнкі Саманты, якая памерла два гады таму і ў якой было ўзята ДНК для кланавання.

View this post on Instagram

The twins Scarlet and Violet honoring their mom (with cousin Fanny in the center!)

A post shared by Barbra Streisand (@barbrastreisand) on

«Двайняткі Скарлет і Ваёлет ушаноўваюць сваю маму (а ў цэнтры іх стрыечная сястра Фэні!)», — напісала Барбара.

Шмат каму фота здалося мілым і кранальным, хоць і вельмі сумным. Але ёсць і іншыя каментары.

«Слухайце, гэта нездарова. Саджаць іх на надмагілле. Ушаноўваюць? Кіньце ім мячыка, хай пагуляюць, гэта ж сабачкі», — пішуць Стрэйзанд.

«Рымейк «Атакі клонаў», які мы заслужылі … Што яны такое?» — каментуюць падпісчыкі зоркі.

View this post on Instagram

Happy birthday Fanny

A post shared by Barbra Streisand (@barbrastreisand) on

Таксама Барбру папракаюць у тым, што яна выбрала за велізарныя грошы кланаваць памерлага шчанюка замест таго, каб падарыць дом камусьці з жывёл, што вандруюць па прытулках.

View this post on Instagram

With Miss Violet... relaxing in her bed.

A post shared by Barbra Streisand (@barbrastreisand) on

Нагадаем, пра тое, што ў яе жывуць кланаваныя сабакі, Стрэйзанд распавяла ў інтэрв'ю ў 2018 годзе. Саманта, якую артыстка вельмі любіла, сышла ўжо старая, і перад смерцю ў яе ўзялі фрагменты тканкі для кланавання.

View this post on Instagram

Jason took this pic of me holding Sammie on Mother's Day. This is the last time my picture was taken with my beloved girl Samantha. May she rest in peace. We cherish every moment of the 14 years we had with her. May 2003 - May 2017.

A post shared by Barbra Streisand (@barbrastreisand) on