У Японіі канфіскавалі партыю метамфетаміну на паўмільярда даляраў

05.06.2019 / 19:29

Берагавая ахова і паліцыя Японіі ў выніку сумеснай аперацыі канфіскавалі партыю крышталічнага метамфетаміну агульным коштам каля 550 мільёнаў даляраў ЗША, піша South China Morning Post.

Агульная вага мяшкоў з рэчывам склала больш за тону — такую ж колькасць метамфетаміну канфіскавалі ў Японіі за ўвесь мінулы год.

Гэта найбуйнейшы ў гісторыі краіны аб'ём канфіскаванага наркотыку.

Паведамляецца таксама, што затрыманыя сямёра кітайцаў ва ўзросце ад 20 да 49 гадоў.