Альгерд Бахарэвіч трапіў у шорт-ліст расійскай «Вялікай кнігі»

05.06.2019 / 17:12

Руская версія кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» трапіла ў шорт-ліст найбуйнейшай расійскай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга».

Акрамя «Сабак Еўропы», у шорт-ліст трапілі яшчэ 11 твораў іншых аўтараў.

За першую прэмію пераможца атрымлівае каля 47 тысяч даляраў, за другую — 23 тысячы, за трэцюю — больш за 15 тысяч.