Зяленскі: Курс Украіны ў НАТА і ЕС з'яўляецца нязменным прыярытэтам

04.06.2019 / 18:42

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што курс Украіны ў НАТА і ЕС з'яўляецца нязменным знешнепалітычным прыярытэтам. Пра гэта ён заявіў падчас перамоваў з генсекам НАТА Енсам Сталтэнбергам у Бруселі, паведамляе Укрінформ.

«Стратэгічны курс Украіны на атрыманне паўнапраўнага сяброўства ў ЕС і НАТА замацаваны ў Канстытуцыі Украіны, і застаецца нашым нязменным знешнепалітычным прыярытэтам», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што рух Украіны да высокіх еўрапейскіх стандартаў жыцця і бяспекі з'яўляецца патрабаваннем украінскага грамадства і з'яўляецца мэтай рэформаў.

Зяленскі дадаў, што Кіеў чакае візіт Паўночнаатлантычнай рады НАТА ва Украіну.