Jay-Z стаў першым рэперам-мільярдэрам

04.06.2019 / 07:08

Амерыканскі рэпер Jay-Z (сапраўднае імя — Шон Коры Картэр) стаў першым у свеце рэп-выканаўцам, даход якога ацэньваецца ў $1 млрд, паведамляе Forbes.

Пры ацэнцы даходу Jay-Z выданне ўлічвала яго заробак, долю ў розных кампаніях і рабіла папраўку на лад жыцця суперзоркі.

Сярод актываў рэпера — вытворчасць шампанскага Armand de Brignac ($310 млн), наяўныя і ўкладанні ў розныя кампаніі, уключаючы Uber ($220 млн), сумеснае з Bacardi вытворчасць каньяку D'Ussé ($100 млн),стрымінгавы сэрвіс Tidal ($100 млн), калекцыя прадметаў мастацтва ($70 млн), нерухомасць ($50 млн).

Посмотреть эту публикацию в Instagram

What's better than one billionaire? Two , especially if they're from the same hue as you •• #beyoncé #beyhive #familyfeud #entertainer #jayz #444 #rocafella #blueivy

Публикация от @ inbeysuswetrust

У 2018 годзе Forbes назваў Jay-Z адным з самых высокааплатных музыкаў, за год ён зарабіў на канцэртах $76,5 млн. Для параўнання, яго жонка Беёнсе годам раней атрымала $105 млн.