«Беларусь», а не «Белоруссія»: блогер Улад Бумага вучыць правільна называць краіну

30.05.2019 / 17:51

30 мая амаль 5 мільёнаў інстаграм-карыстальнікаў даведаліся некалькі беларускіх слоў і атрымалі запрашэнні ў Беларусь. Папулярныя блогеры — Дзіма Ермузевіч, Юля Гадунова, Улад Шудзейка і Ільдар Хабібулін — распавялі сваім падпісчыкам пра тое, што ім падабаецца ў нашай краіне, а Улад Бумага нагадаў, як правільна яна называецца.

View this post on Instagram

На земле есть одно единственное место, где делается #мороженое из васильков. Приезжайте летом в Б̶е̶л̶о̶р̶у̶с̶с̶и̶ю̶ ̶ Беларусь Ставь падабайку ❤️ если любишь мороженое как я

A post shared by Влад Бумага (@a4omg) on

Блогеры прызнаюцца, што натхніліся кампаніяй брэнда «Белы полюс», які вучыць замежнікаў беларускім словам на пакунках валошкавага марожанага і ў інстаграм-профілі @belypolus. Ініцыятар праекта плануе таксама размясціць білборды з беларускімі фразамі і іх перакладам на ангельскую мову ў аэрапорце, ля чыгуначнага вакзала і ў іншых месцах канцэнтрацыі замежнікаў. Як адзначае намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч, мэта такой кампаніі — пазнаёміць замежніка з Беларуссю праз усе «моўныя рэцэптары»: як васільковае марожанае, так і словы на беларускай мове.

View this post on Instagram

Миллион раз думал о том, чтобы переехать жить в другую страну. Да, может беззаботнее, в чем-то проще, в чем-то прогрессивнее, но каждый раз я остаюсь в Беларуси. Тут идеально со всех сторон! Нет бесящего муравейника, люди хоть не улыбаются друг другу при встрече, но зато искренние на все 100про. Нет пробок и на дорогу я трачу не пару часов, а минут 30 от силы. Еда - мой отдельный кайф, ну вы знаете. А что у вас ассоциируется с Беларусью? Вангую, что в топе будет зубр, картошка и васильки. С последним например, наши замутили очень крутой коллаб.⚡️Теперь приезжая в Беларусь, ОБЯЗАТЕЛЬНО попробуйте единственное в мире мороженое с васильками. П.С. Мороженое на белорусском - марозіва.

A post shared by Ильдар Хабибуллин (@masterildar) on

«Калі замежнікі прыязджаюць у нашу краіну, ім тут жа прапануюць паехаць у Нясвіжскі замак і пакаштаваць дранікі, — каментуе Максім Журовіч. — Мы любім класіку, але адкрываем турыстам розныя бакі Беларусі. Хочам, каб замежнік у камплекце з магніцікам павёз з сабой каларытную беларускую фразу, прамаўляючы якую, успамінаў бы смак і характар ​​нашай краіны. Таму праводзім лікбез, запрашаем у Беларусь замежнікаў і дзякуем усім лідарам меркаванняў, якія падтрымалі і яшчэ падтрымаюць нас у гэтай справе».

View this post on Instagram

Всегда хорошо, там где нас нет. Я очень часто думаю, может куда-то отсюда уехать, но по сути мы даже не замечаем, что Беларусь очень красива Задумался, что больше половины моих подписчиков – не белорусы. А может многие тут даже и не были никогда. Зряяяя! Здесь классно, особенно летом. А для еще большего кайфа недавно @belypolus сделал морожко из васильков⚘. І гэта неверагодна смачна! Нигде больше не попробуете такого – #welcometobelarus !

A post shared by ВЛАД ШУДЕЙКО (@vshudeyko) on

View this post on Instagram

Приезжайте в Беларусь, у меня для вас десерт

A post shared by Юля Годунова (@juliagodunova) on

Даведка

Васільковае марозіва «Белы полюс Валошка» — пламбір з даданнем кветак васілька і насення лёну ў жытнім кубачку. Васілёк, жыта і лён — папулярныя культурныя сімвалы Беларусі: сёння, як і тысячы гадоў назад, яны кожны год прарастаюць на мясцовых палях. Задумка вытворцаў — стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст паспрабуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак.

View this post on Instagram

мороженое, я и ты. приезжай.

A post shared by Дима Ермузевич (@dimaermuzevich) on