Сотні мінчукоў прыйшлі пакланіцца мошчам святых Лізаветы і Варвары ФОТЫ

29.05.2019 / 19:46

29 мая ў Мінск прыбыў каўчэг з правай рукой святой Лізаветы і з часціцай мошчаў інакіні Варвары. Вернікі прыйшлі ў Свята-Духаў кафедральны сабор, каб пакланіцца мошчам.

У беларускую сталіцу мошчы прывезлі са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка.

У ЗША каўчэг з правай рукой святой Лізаветы і часткай мошчаў святой Варвары знаходзіцца з 1981 года.

Святая Лізавета (Лізавета Фёдараўна Раманава) лічыцца нябеснай заступніцай лекараў, супрацоўнікаў сацыяльных службаў і мецэнатаў. Вернікі звяртаюцца да яе з малітвай аб дабраслаўленні сям'і, дзяцей.

Інакіня Варвара — адна з першых сясцёр Марфа-Марыінскага манастыра, кялейніца яго заснавальніцы вялікай княгіні Лізаветы. Забітая разам з сям'ёй Раманавых 5 ліпеня 1918 года.

Фоты: Надзеі Бужан