T-Series стаў першым каналам на Youtube са 100 мільёнамі падпісчыкаў

29.05.2019 / 15:01

Youtube-канал індыйскай кампаніі T-Series, якая выпускае музыку і фільмы, стаў першым каналам у гісторыі са 100 мільёнамі падпісчыкаў.

У сваю чаргу, у другога па папулярнасці Youtube-канала, які вядзе шведскі блогер Фелікс Чэльберг (ён жа PewDiePie), налічваецца больш за 96 мільёнаў падпісантаў.