У Гомельскай вобласці на ферме загінула 10-гадовая дзяўчынка

28.05.2019 / 22:20

Бяда здарылася днём 28 мая на ферме ААТ «Парэчча-Арэса» ў Акцябрскім раёне, піша Гомельская праўда.

Фота СК.

Дзяўчынка пайшла на ферму са сваім бацькам. Там пагрузчык выконваў працы і зачапіў вароты, абвалілася сцяна, і 10-гадовая дзяўчынка апынулася пад заваламі. Яна загінула.

Сям'я характарызуецца станоўча, маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе другога дзіцяці. 

Фота СК.