Фінская каманда без гучных імён выйграла ў паўфінале ЧС у расійскай зборнай мары

25.05.2019 / 18:34

yle.fi

Зборная Фінляндыі стала першым фіналістам чэмпіянату свету па хакеі. Сёння фіны выбілі Расію — 1:0. 

Зборная Фінляндыі складаецца пераважна з хакеістаў, што гуляюць у нацыянальным чэмпіянаце, палова гульцоў ніколі не гуляла ў юніёрскіх і маладзёжных зборных, толькі двое з НХЛ. Іх капітан Марка Анціла, што закінуў сёння адзіную шайбу, выступае за «Ёкерыт»

.@leijonat ARE GOING FOR GOLD #RUSFIN #IIHFWorlds pic.twitter.com/iIqUSJoWv4

— IIHF (@IIHFHockey) 25 мая 2019 г.

Фінская прэса піша пра іх так: «Каманда без імёнаў стала зборнай з гучным імем». У чвэрцьфінале Фінляндыя выйграла ў авертайме ў Швецыі — 5:4

А расіян называлі галоўным фаварытам ЧС. 

У фінале фіны згуляюць з Канадай, што без праблем разабралася з Чэхіяй — 5:1.

Фінал пройдзе ў нядзелю. Апошні раз Фінляндыя станавілася чэмпіёнам свету ў 2011 г. Тады чэмпіянат таксама праходзіў у Славакіі і трэнерам таксама быў Юка Яланен.

Nashaniva.com