Названы самы паспяховы колер адзення для сумоўяў

24.05.2019 / 14:38

Адзенне чорнага колеру аказалася найлепшым для паспяховага праходжання сумоўя. Пра гэта піша Mirror са спасылкай на вынікі апытання.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 1,5 тысячы чалавек. 43% рэспандэнтаў паведамілі, што іх прынялі на працу дзякуючы таму, што яны з'явіліся на інтэрв'ю ў чорным. Гэты колер таксама прызналі найлепшым для дзелавых сустрэч.

Акрамя таго, 27% апытаных мужчын адзначылі, што чорная вопратка дапамагла ім «атрымаць поспех» на першым спатканні. У жанчын такім колерам ёсць чырвоны.

Найбольш папулярным адценнем для вечарынак стаў серабрысты, а сіні больш за ўсё матывуе рэспандэнтаў трэніравацца ў спартзале.