Алігатар плавае ў басейне на матрацы ў форме алігатара ФОТАФАКТ
24.05.2019 / 09:30
Амерыканская сям'я на адпачынку ў Фларыдзе назірала незвычайную карціну: алігатар забраўся на надзіманага алігатара ў басейне, піша UPI.
Спачатку рэптылія выяўляла цікавасць да сабакі амерыканцаў Джэйкабс, тады турысты схавалі сабаку. Затым Джэйкабс пабачыў гэтага ж алігатара ў басейне каля дома. Ён забраўся на цацачнага надзіманага алігатара і плаваў на ім.
Турысты вырашылі выклікаць экспертаў, каб пазбавіцца ад рэптыліі. Спецыялісты злавілі яе і выпусцілі на волю.