Ва Украіне кот пераадолеў 300 км, каб вярнуцца ў родны манастыр ВІДЭА

22.05.2019 / 11:58

Кот восем гадоў пражыў у манастыры Львоўскай вобласці. Там служыў бацюшка, які пра яго клапаціўся, піша ТСН

Калі святара перавялі ў Луцк, ён забраў жывёлу з сабой. Але неўзабаве кот знік.

Праз месяц аслабелы кот з'явіўся ў родным манастыры, прайшоўшы 300 км. Цяпер Мурчыка завуць «Паломнік».