Уздоўж дарог сотні чалавек гандлююць ландышамі. Гэта дазволена?
Уздоўж трас і каля гарадскіх падземных пераходаў стаяць сотні прадаўцоў з ландышамі. Ці законна гэта?
20.05.2019 / 15:02
Фота minsknews.by.
За самавольны збор і продаж раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, накладаецца штраф — ад 20 да 50 базавых велічынь. Так будзе ў выпадку з чарамшой, сон-травой.
Але ландыш у Чырвоную кнігу не занесены (хоць раней быў у спісе рэдкіх раслін), таму законам дадаткова не абараняецца.
Максімум, што могуць прад’явіць прадаўцам гэтых кветак, — штраф за гандаль у неналежным месцы да трох базавых велічынь.
Разам з тым Мінпрыроды раіць не купляць ландышы. Бескантрольны збор кветак можа прывезці да пагрозы іх знікнення. Дый у вадзе першацветы доўга не прастаяць.