У палкоўніка ФСБ Расіі канфіскавалі $186 мільёнаў наяўнымі

17.05.2019 / 22:35

У межах крымінальнай справы палкоўніка ФСБ Расіі Кірыла Чэркаліна канфіскавалі гатоўку ў рознай валюце на агульную суму 12 мільярдаў расійскіх рублёў ($186 мільёнаў). Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе «Росбалт».

Паведамляецца, што гатоўку канфіскавалі на трох кватэрах. «Мы падазраём, што гэтыя грошы былі атрыманы за агульнае заступніцтва ад прадстаўнікоў камерцыйных структур, у першую чаргу — ад кіраўнікоў банкаў», — заявіў суразмоўца «Росбалта» ў спецслужбах.

Паводле яго слоў, у матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць тры банкі, сярод якіх «Траст» і «Югра».