У Брэсце можна паглядзець футбол на вельмі дзіўных «месцах для падглядвання» ФОТАФАКТ

Брэсцкае «Дынама» прыдумала даволі незвычайны спосаб назірання за футбольнымі матчамі.

16.05.2019 / 17:34

Раней было зручна глядзець футбол з-за агароджы. Як сцвярджаюць у клубе, часам там збіралася некалькі соцень аматараў бясплатна паназіраць за гульнёй.

Але сёлета на плот павесілі рэкламныя банеры са спецыяльнымі «акенцамі для падглядвання». Квіток на такое месца каштуе 5 рублёў.

З боку стадыёна гэта выглядае вось так:

Фота: pressball.by

Як можна бачыць, ініцыятыва спадабалася заўзятарам. 

Дарэчы, першапраходцы інавацыі ў падарунак атрымалі фоты з аўтографамі гульцоў каманды.

Nashaniva.com, фоты ФК «Дынама-Брэст»