П'яны беларус-бяспраўнік на машыне з расійскімі нумарамі збіў двух пешаходаў у Гомелі ВІДЭА

13.04.2019 / 18:27

Жудасныя кадры з відэарэгістратара, на якіх «Опель» на пешаходным пераходзе збівае двух чалавек, з'явіліся ў інстаграм-акаўнце @maz_107.

11 красавіка каля апоўдні на вуліцы Добрушскай у Гомелі п'яны бяспраўнік-беларус на аўто з расійскімі нумарамі збіў двух чалавек. Яго «Опель» выехаў на сустрэчную паласу на вялікай хуткасці, каб абагнаць аўтобус. Пасля сутыкнення кіроўца не спрабаваў збегчы з месца аварыі, але і не дапамагаў пацярпелым.

Аднаму з пешаходаў патрабавалася тэрміновая аперацыя. Кіроўцу затрымалі ў узялі пад варту. Пра яго таксама вядома, што ён нідзе не працуе, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

View this post on Instagram

Вчерашнее ДТП на ул.Добрушская. Запись с видеорегистратора нашего автобуса. Водитель автобуса снизил скорость, чтобы уступить дорогу пешеходам... Всегда и везде нужно убедиться в безопасности перехода... #гомель #дтп #gomeltoday #gomel #gomeltut #cpbelarus #auto #bus @cpbelarus @gomeltoday @gomelfree #этогомельдетка

A post shared by МАЗ 107.066 (@maz_107) on