Васіль Герасімчык стаў лаўрэатам Прэміі Багушэвіча

13.04.2019 / 10:07

Васіль Герасімчык — лаўрэат Прэміі Багушэвіча за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда».

Сёлета Прэмія імя Францішка Багушэвіча была прысуджаная Васілю Герасімчыку за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда» (выдавецтва «ЮрсаПрынт», 2018). Цырымонія ўганаравання адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». 

Прэмія Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтра.

Прэмія ўручаецца дзякуючы падтрымцы Святланы Алексіевіч.