Пенсіянера прыціснула аўтамабілем падчас рамонту ў Шуміліне, прыйшлося выклікаць ратавальнікаў

12.04.2019 / 19:39

У гарадскім пасёлку Шуміліне пад машынай заціснула чалавека. Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што пад легкавым аўтамабілем на прыватным падворку заціснуты 70-гадовы мужчына, паведамляе МНС.

Пенсіянера ўдалося вызваліць з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання. Пасля агляду медыкаў мужчына адмовіўся ад шпіталізацыі.

Пенсіянер распавёў, што сабраўся адрамантаваць машыну, падняў яе на дамкраце і залез пад аўто. У нейкі момант дамкрат з'ехаў і мужчыну заціснула аўтамабілем.