Макрон прыняў Зяленскага ў Елісейскім палацы

12.04.2019 / 18:16

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Лідар Французскай Рэспублікі прыняў кандыдата ў прэзідэнты Украіны ў сваёй рэзідэнцыі — Елісейскім палацы ў Парыжы.

Таксама на сустрэчы прысутнічаў экс-міністр фінансаў Украіны, член каманды Зяленскага Аляксандр Данілюк.