Пад Светлагорскам цягнік збіў мужчыну, які ў той момант размаўляў з жонкай па тэлефоне

12.04.2019 / 18:06

У Светлагорскім раёне мужчына загінуў пад коламі грузавога цягніка, паведамляе sb.by.

Вечарам 11 красавіка 35-гадовы мужчына вяртаўся дадому. Размаўляючы па тэлефоне з жонкай, ён пераходзіў пуці паблізу станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне. У гэты час яго збіў грузавы цягнік, які накіроўваўся ў бок Калінкавічаў з боку Жлобіна. Пешаход загінуў на месцы здарэння.