Ласкавы гусак гуляе па Уруччы і чапляецца да мінакоў ВІДЭА

12.04.2019 / 10:07

Учора ў мінскім раёне Уручча гуляў ручны гусак. Гаваркую птушку, якая чаплялася да мінакоў, заўважылі на вуліцы Гарадзецкай, паведамляе канал СТБ.

Адкуль узялася такая птушка, невядома.

Вадаёмы ў гэтым раёне ёсць, але размешчаныя досыць далёка, па гусіных мерках — хвілінаў за дзесяць чалавечым крокам. Магчыма, птушка хатняя — на адным з фота бачны павадок, як у сабакаў.