Паплечніка Асанжа затрымалі ў Эквадоры пры спробе збегчы

12.04.2019 / 06:31

Паплечніка заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа затрымалі ў Эквадоры. Ён спрабаваў выляцець у Японію, распавяла міністр унутраных спраў краіны Марыя Паўла Рома. 

Па словах кіраўніка эквадорскага МУС, затрыманы - шведскага паходжання. Ён жыў у рэспубліцы і падтрымліваў цесны кантакт з былым кіраўніком замежнапалітычнага ведамства Рыкарда Паціньё. Ёсць звесткі, што ён некалькі разоў выязджаў з кіраўніком МЗС у Перу, Іспанію і іншыя краіны.

«Спадар Асанж праз сваю арганізацыю WikiLeaks умешваўся не толькі ў справы іншых дзяржаў за межамі Эквадора, але і ў Эквадоры», - падкрэсліла Ромо