У ЗША Асанжу пагражае 5 гадоў турмы

11.04.2019 / 18:34

Міністэрства юстыцыі ЗША абвінавачвае заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў змове з былым разведчыкам Чэлсі Мэнінгам з мэтай узламаць сакрэтную камп'ютарную сістэму ўрада, перадае Guardian.

Асанж нібыта дапамог Мэнінгу ўзламаць пароль і пракрасціся ў камп'ютары Пентагона.

Заснавальніку WikiLeaks пагражае да пяці гадоў турмы. Як сцвярджае Мінюст, падчас перапіскі Асанж актыўна падбухторваў Мэнінга слаць яму больш сакрэтнай інфармацыі.