У Эквадоры расказалі, чаму вырашылі выдаць Асанжа

11.04.2019 / 16:18

Прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна ў сваім відэазвароце патлумачыў, што стала падставай для адклікання права на прытулак у заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Па словах прэзідэнта, рашэнне прынята ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі з боку Ассанжа нормаў міжнароднай канвенцыі. У прыватнасці, па словах Марэны, заснавальнік WikiLeaks карыстаўся мабільным тэлефонам, дрэнна абыходзіўся з аховай пасольства, працягваў зліваць дакументы праз Wikileaks (у апошні раз — дакументы Ватыкана ў студзені), атрымліваў несанкцыянаваны доступ да унутраных дакументаў дыпмісіі, усталёўваў электроннае абсталяванне насуперак нормам.