Апытанне: Зяленскі больш чым удвая апярэджвае Парашэнку

11.04.2019 / 11:35

Уладзімір Зяленскі — лідар прэзідэнцкага рэйтынгу і апярэджвае свайго канкурэнта Пятра Парашэнку больш чым удвая. Такія дадзеныя першага пасля першага тура сацыялагічнага апытання, праведзенага групай «Рэйтынг», піша Бі-бі-сі — Украіна.

Апытанне правялі 5-10 красавіка. У ім узялі ўдзел 3000 рэспандэнтаў. Памылка рэпрэзентатыўнасці даследавання — не больш за 1,8%.

Па дадзеных гэтага даследавання, Зяленскага падтрымліваюць 60,8% тых, хто прыйдзе на выбары. За Парашэнку гатовыя прагаласаваць 24,4%.

Не вызначыліся з тым, каго падтрымаюць, каля 15% апытаных.