Названыя самыя пераацэненыя гарады Еўропы. Рэйтынг вас здзівіць

11.04.2019 / 09:48

Анлайн-сэрвіс пошуку гатэляў і авіябілетаў Skyscanner склаў рэйтынг гарадоў Еўропы, што расчаравалі турыстаў. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю lenta.ru.

На першым месцы апынуўся Парыж. 29% апытаных прызналіся, што сталіца Францыі не апраўдала іх чаканняў. Другую пазіцыю заняў Берлін, які знерваваў 15% рэспандэнтаў. За ім ідзе Барселона, расчараваныя там восем адсоткаў удзельнікаў апытання.

Таксама ў дзясятку самых пераацэненых гарадоў Еўропы ўвайшлі Рым, Бруге, Прага, Амстэрдам, Лісабон, Будапешт і Лондан.