Аўтобус уехаў у прыватны дом пад Барысавам

10.04.2019 / 18:06

Рэйсавы аўтобус уехаў у жылы дом пад Барысавам, пацярпелі тры пасажыркі, паведамляе БелТА.

Аварыя адбылася сёння каля 8.00 у вёсцы Вялікае Стахава. Аўтобус, які належыць аднаму з гарадскіх аўтапаркаў, ехаў з Барысава ў бок Зембіна. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і наехаў на плот і прыватны жылы дом. Тры пасажыркі атрымалі ўдары. Ім аказалі медыцынскую дапамогу, даставілі ў бальніцу. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.