Выйшаў трэйлер рэмэйка культавага «Караля Льва» ВІДЭА

10.04.2019 / 16:57

У інтэрнэце з'явіўся яшчэ адзін трэйлер абноўленага мультфільма «Кароль Леў».

На відэа паказалі антаганіста карціны Шрама, сурыката Цімона з барадаўнікам Пумбам, і галоўнага льва Муфасу, які вучыць свайго сына Сімбу законам выжывання ў прыродзе. У кліпе таксама прадстаўлена сцэна таго, як Шрам выганяе Сімбу з родных краёў.

Сусветная прэм'ера мультфільма адбудзецца 19 ліпеня.

Арыгінальны «Кароль Леў» выйшаў у 1994 годзе. Ён двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Оскар», атрымаў тры «Залатыя глобусы» і тры «Грэмі».