У амерыканскай сацсетцы паднялі на смех ФОТА Філіпа Кіркорава з мінскага «МакДональдса» 

09.04.2019 / 14:49

Фотаздымак Філіпа Кіркорава ў атачэнні супрацоўнікаў «МакДональдса» сабраў больш як 22 тысячы лайкаў у папулярнай амерыканскай сацсетцы Reddit і паўтары тысячы каментаў. Сакрэт поспеху здымка — падабенства Кіркорава з Ісусам Хрыстом з фрэскі «Таемная вячэра» Леанарда да Вінчы. У каментарах нарадзілася мноства жартаў на гэтую тэму. 

У адзін з рэстаранаў «МакДональдса» Кіркораў завітаў 7 красавіка напярэдадні свайго канцэрту ў «Мінск-арэне» і нават пастаяў за касай.

«Таемная МакВячэра»:

The Last McSupper from r/AccidentalRenaissance

«Ён выглядае як МакІсус»:

Card

«Здаецца, ён можа зрабіць з вады соус МакЧыкен»:

Card

«Выглядае так, нібы ён дае ім жыццёвыя парады. Магчыма, нешта кшталту таго, як атрымаць бясплатны гамбургер»:

Card