Шуневіч сустрэўся з Бабічам

08.04.2019 / 20:45

8 красавіка адбылася рабочая сустрэча расійскага пасла Міхаіла Бабіча з кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам, паведамляе расійскае пасольства.

Асноўныя моманты гутаркі тычыліся падпісання і ўступлення ў сілу Пагаднення паміж урадамі Расіі і Беларусі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

Ігар Шуневіч высока ацаніў узровень узаемадзеяння МУС Беларусі і МУС Расіі як агулам, так і ў памежным фармаце.

Адзначаецца, што сустрэча прайшла ў дзелавой добразычлівай атмасферы.