Лукашэнка ўзнагародзіў Валянціну Мацвіенка ордэнам Скарыны

06.04.2019 / 10:02

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню Савета Федэрацыі Расіі (верхняй палаты парламента) Валянціну Мацвіенка.

Ва ўказе гаворыцца, што Мацвіенка ўзнагароджваецца за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.