Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў пра Курапаты: «Не ўсё было зроблена так, як трэба»

05.04.2019 / 13:03

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка выказала Радыё Свабода свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.

«Для мяне зразумела адно — калі гэтая падзея выклікала столькі супрацьлеглых выказванняў, значыць, не ўсё было зроблена так, як трэба было б. Магчыма, мэты ў выканаўцаў гэтай акцыі былі самі па сабе і добрыя — навесці парадак, пачысціць тэрыторыю, надаць ёй прывабны выгляд. Але пры выкананні любога рашэння абавязкова трэба ўлічваць думкі людзей, іх пачуцці, годнасць, нацыянальныя і, урэшце, рэлігійныя традыцыі беларусаў».

Уладзімір Глод, Радыё Свабода