Мік Джагер перанёс аперацыю на сэрцы

05.04.2019 / 08:42

Вакаліст The Rolling Stones Мік Джагер перанёс паспяховую аперацыю па замене штучнага сардэчнага клапана, паведамляе Billboard.

MICHAEL CAMPANELLA/Redferns

Зараз 75-гадовы музыка аднаўляецца пасля працэдуры ў адной з клінік Нью-Ёрка. Яго могуць выпісаць ужо праз некалькі дзён, кажуць крыніцы выдання.