Ярмошына назвала ўкраінскія выбары «бездакорнымі»

01.04.2019 / 18:34

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, якая была назіральнікам на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах, распавяла СТБ, што ў яе няма ніякіх сумневаў у выніках выбараў.

«Можна павіншаваць маіх калегаў з бездакорнай арганізацыяй выбарчага працэсу. Хоць кампанія была насычаная. Вялікая колькасць кандыдатаў. Гэта быў вельмі сур'ёзны выклік для ўсёй выбарчай сістэмы, але яна справілася, і я думаю, што ніякіх сумневаў у атрыманых выніках няма і не можа быць», — сказала Ярмошына.