У Пінску ДАІ спыніла «Мэрсэдэс» на расійскіх нумарах. Унутры было пяцёра, усе п’яныя ВІДЭА

01.04.2019 / 16:33

Адбылося ўсё на вуліцы Брэсцкай у Пінску.

Відэа затрымання апублікаваў тэлеграм-канал Nexta. Як паведамілі падпісчыкі канала, і пасажыры, і кіроўца былі п’яныя.

На відэа бачна, што і мужчыны, і жанчыны сапраўды добра нападпітку. Жанчыны нават спрабуюць «адбіць» сваіх і перашкаджаюць даішніку затрымаць кіроўцу.

ДАІ Брэсцкай вобласці паведаміла, што цяпер па факце здарэння праводзіцца праверка. Аўто знаходзіцца на штрафстаянцы. У машыне сапраўды было 5 чалавек. Кіроўцу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

УШ