Літоўскае трэвэл-шоу зрабіла выпуск пра Навагрудак ВІДЭА

18.03.2019 / 11:26

На літоўскім тэлеканале LRT выйшла новая серыя краязнаўчага трэвэл-шоу «Спыніце стужку» — прысвяцілі яе Навагрудку, першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. 

Сярод цікавостак праграмы тое, што групе ўдалося адздымаць, як помнікі архітэктуры, навагрудскія славутасці выглядаюць знутры.