Супернік беларускіх футбалістаў мастурбаваў проста на вуліцы
16.01.2019 / 09:24
Форвард англійскага «Оксфарда» і зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе Гэвін Уайт апынуўся ў цэнтры скандалу. 22-гадовага гульца выклікалі ў паліцыю пасля з'яўлення відэа, на якім футбаліст п'яным мастурбаваў на вуліцы разам з сябрам, піша Delfi са спасылкай на Daily Mail.
Кіраўніцтва «Оксфарда» і нацыянальнай зборнай выступілі з крытыкай паводзінаў Уайта, назваўшы яго недапушчальным. Паліцыя праводзіць следчыя мерапрыемствы па гэтай справе, паведамляюць брытанскія таблоіды.
У цяперашнім сезоне форвард забіў 4 галы ў 22 матчах за клуб, а ў верасні дэбютаваў у складзе зборнай Паўночнай Ірландыі.
Нагадаем, што зборная Паўночнай Ірландыі, як і Германіі, Нідэрландаў і Эстоніі, з'яўляюцца супернікамі зборнай Беларусі ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы.
З паўночнаірландцамі беларусы згуляюць у гасцях 24 сакавіка, а 11 чэрвеня ў Мінску.