Фуркад назваў ганьбай перамогу расіяніна Логінава на Кубку свету

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад пракаментаваў перамогу расіяніна Аляксандра Логінава ў спрынце на этапе Кубка свету-2018/2019 у нямецкім Оберхофе. Яго словы прыводзіць TV2.

12.01.2019 / 10:08

«Я засмучаны, што Логінаў перамог. Я магу прыняць, што яму дазволілі спаборнічаць, але паважаць яго не збіраюся. Ён ніколі не прасіў прабачэння за ўжыванне допінгу — і не атрымае маёй павагі. Мы павінны быць справядлівымі. Сёння ён выйграў і выглядаў мацнейшым, чым раней. Але яго перамога — ганьба», — заявіў Фуркад.

11 студзеня Логінаў заваяваў золата ў спрынце, апярэдзіўшы нарвежца Ёханэса Бё і шведа Себасцьяна Самуэльсана. Фуркад заняў сёмае месца па выніках гонкі.

nn.by