Беспілотнік-бомба падарваў вайсковы парад у Емене ВІДЭА

10.01.2019 / 22:09

Еменскія паўстанцы-хусіты атакавалі ўрадавую вайсковую базу з дапамогай беспілотніка з выбухоўкай, піша BBC News.

Напад адбыўся падчас парада. На кадрах з месца здарэння бачны выбух дрона над подыумам, з якога высокапастаўленыя вайскоўцы назіралі за мерапрыемствам. Дакладна незразумела, быў выкарыстаны адзін беспілотнік або некалькі.

У выніку атакі загінулі як мінімум шэсць салдат і параненыя некалькі высокапастаўленых асоб.