«Жевет Беларусь?» — як Павел Белавус паставіў махляроў у тупік ФОТА

10.01.2019 / 15:04

Да кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса ў сацсетках звярнуўся незнаёмы хлопец і паспрабаваў выцягнуць трохі грошай. Але Павел не разгубіўся і правёў кароткі вясёлы тэст, які яго «знаёмы» не прайшоў.

У прыватнасці, хлопец не змог адказаць на вітанне «Жыве Беларусь», не ведаў, хто такі Каліноўскі і са скрыпам змог адказаць, дзе працуе Павел. Атрымалася даволі весела, глядзіце скрыншоты размовы.

Нагадаем, што калі да вас звяртаюцца праз сасцеткі нават знаёмыя людзі з раптоўным пытаннем перавесці грошай, то спачатку трэба праверыць інфармацыю. Пазваніце суразмоўцам ці ўдакладніце пытанне праз іншыя сацсеткі і мэсэнджары каб не стаць ахвярай махляроў.

nn.by