Ад 15 студзеня ў «Галіяфах» — новы раман Валерыя Гапеева «Пазл»

10.01.2019 / 14:23

Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі…

Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героямі ад уладных чыноўнікаў да бадзякоў, без міфаў пра талерантнасць і рахманасць, без сентыментаў і спробаў шкадавання — у новым рамане Валера Гапеева «Пазл».

Пасля 15 студзеня раман з'явіцца ў кнігарні «Галіяфы»! Але яшчэ можна паспець перадзамовіць яго па меншай цане праз сайт «Галіяфаў» па спасылцы.

Інфармацыя па тэлефоне кнігарні:

+375 29 1700781.

Альбо непасрэдна ў краме звяртайцеся да прадаўца.

Адрас кнігарні «Галіяфы»: Мінск, вул.Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 47.

ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852.