Валейбалісты мужчынскай зборнай Беларусі прабіліся на чэмпіянат Еўропы. Прычым з першага месца ў групе
10.01.2019 / 06:11
cev.eu
У вырашальным матчы ў Осла яны ў трох сэтах перамаглі Нарвегію 25:19, 25:18, 25:23 і занялі першае месца ў групе (14 балаў)
Нашы гульцы апярэдзілі Іспанію (14), Нарвегію (8), Грузію (0).
Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 12 па 29 верасня 2019 года ў чатырох краінах — Францыі, Славеніі, Бельгіі і Нідэрландах.
Удзел у ім возьмуць 24 зборныя.
Лёсаванне — 16 студзеня ў Брусэлі.
Мужчынская зборная Беларусі ў трэці раз прабілася на чэмпіянат Еўропы. У 2013 годзе на кантынентальным форуме беларусы занялі 15-е месца сярод 16 каманд, у 2015-м былі на 16-й выніковай пазіцыі.