Сабаленка выйграла турнір у Кітаі. І $163 тысячы прызавых

05.01.2019 / 11:46

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у кітайскім Шэньчжэні.

У фінале яна перамагла амерыканку Элісан Рыск (4:6, 7:6, 6:3).

За перамогу на турніры беларуска атрымае $163 тысячы прызавых.

Lift that , @SabalenkaA !

You're the @ShenzhenOpenWTA champion!#ShenzhenOpen pic.twitter.com/Hi9Nxjl7Xv

— WTA (@WTA) January 5, 2019

Гэта трэці выйграны турнір WTA у кар'еры Сабаленка. Пакуль што яна займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу.