Радыкальны ўкраінскі палітык назвала беларусаў, якія не разумеюць беларускай мовы, маральнымі калекамі

што вы пра гэта думаеце?

03.01.2019 / 23:39

Скандальна вядомая былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Фарыён, якая прадстаўляла ў парламенце нацыяналістычную партыю «Свобода», абурылася ролікам, у якім журналіст звяртаецца да жыхароў Беларусі на роднай мове, а тыя не разумеюць і просяць паўтарыць.

«Уважліва паслухайце гэтых красамоўных вырадкаў. Большага пачварства не знайсці. Маральныя калекі. Такіх трэба распіхаць па рэзервацыях з надпісам: інфекцыя масквафільства. Сярод нас таксама такія блукаюць. Зрабіце для іх знаходжанне ва Украіне невыносным. Проста радасна не разумейце іх», — напісала Фарыён у сваім фэйсбуку.

У каментарах падтрымалі Фарыён, адзначыўшы, што падобных людзей не бракуе і ва Украіне:

«Беспрасветная трагедыя! Рыдаю! Такая чароўная і добрая мова ўжо амаль страчаная»;

«Убогія людцы, на жаль, і ў нас такіх хапае…»;

«Маральныя вырадкі»;

«Ганьба!»