У Брэсце расследуюць крымінальную справу пра забойства вароны

27.12.2018 / 21:53

У Брэсце распачалі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула яго гібель, паведамляе Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся 26 кастрычніка. Невядомы з пнеўматычнай зброі стрэліў у варону. Птушка атрымала смяротнае раненне і ўпала на тэрыторыю гімназіі № 4.

Па гэтым факце праводзілася праверка — і ў выніку 26 снежня СК распачаў крымінальную справу.

Хто страляў і забіў варону, цяпер высвятляецца.