У Баранавічах з падвала скралі больш за 100 слоікаў з кансервамі. Атрымалася вярнуць толькі 7 слоікаў

27.12.2018 / 21:07

У міліцыю 23 снежня звярнулася 44-гадовая жыхарка Баранавічаў, якая расказала, што яе абакралі.

Высветлілася, што з падвала дома скралі не менш за 119 слоікаў з кансерваванымі прадуктамі. Агульны ўрон склад не менш за 437 рублёў.

Аказалася, што слоікі скраў беспрацоўны 49-гадовы мужчына. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

7 слоікаў праваахоўнікі ў мужчыны канфіскавалі.